Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 5 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег), па паўночнай палове моцны мокры снег, месцамі наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, у начныя і ранішнія гадзіны на дарогах галалёдзіца. Па поўдні магчымыя навальніцы. Днём пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе кароткачасовыя ападкі. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра:

мінімальная ноччу ад мінус 4°С па поўначы да плюс 8°С па паўднёвым усходзе, максімальная днём 2–8°С вышэй за нуль, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях да плюс 12°С.

У Мінску ў чацвер воблачна з праясненнямі. Ноччу ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. У начныя і ранішнія гадзіны на дарогах галалёдзіца. Днём без істотных ападкаў. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 0 — мінус 2°С, максімальная днём плюс 3–5°С.

6 красавіка сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Ноччу месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях, днём па паўднёва-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1–8°С, па поўдні 0 — плюс 3°С;

максімальная днём 4–10°С вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе да плюс 12°С.

7 красавіка чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, днём месцамі па рэспубліцы кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 0 — мінус 5°С, па паўднёвым усходзе плюс 1–4°С,

максімальная днём 4–11°С вышэй за нуль.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?