6 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбудзецца судовае пасяджанне па ўзмацненні нагляду для былога палітвязня Паўла Вінаградава. Падставамі для гэтага лічацца неаднаразовыя парушэнні Кодэксу аб адміністратыўных праваапарушэннях з моманту ягонай амністыі 14 верасня 2011 года.

Толькі ў апошні час яго некалькі разоў затрымлівалі нібыта за брыдкаслоўе і прысуджалі да адміністратыўных арыштаў. Сёлета, напрыклад, ён адбыў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна 25 сутак.

Павел Вінаградаў згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам Беларусі будзе абавязаны:

з’яўляцца па выкліках у органы ўнутраных спраў і даваць тлумачэнні па пытаннях выканання патрабаванняў прэвентыўнага нагляду;

папярэджваць орган унутраных спраў аб змене месцаў працы і жыхарства;

выязджаць за межы раёна (горада) толькі са згоды органа ўнутраных спраў.

Прэвентыўны нагляд прадугледжвае таксама абмежаванні па часе знаходжання за межамі жылля, а таксама забарону на наведванне вызначаных масавых мерапрыемстваў ды іншыя абмежаванні.

Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Мотыль.

Нагадаем, што 15 сакавіка ў судзе Перашамайскага раёна Мінска прайшло судовае пасяджэнне, па выніках якога быў усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на 1 год за былым палітвязнем Уладзімірам Яроменкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?