Часопіс Esquire апублікаваў падборку анекдотаў «з краін, што займаюць апошнія месцы ў рэйтынгу свабоды слова».

Беларусь у гэтым рэйтынгу апынулася на 168-м месцы між камуністычнай Кубай (167), дзе свабоды на гэтым этапе, на думку часопіса, больш, нягледзячы на вялізную колькасць дысідэнтаў і здзекі з дзясяткаў палітзняволеных у турмах, і М’янмай (169), дзе ад 1989 года кіруе вайсковая хунта, якая жорстка распраўляецца з сваімі апанентамі.

Што ж тычыцца галоўных анекдотаў, якія характарызуюць нашу краіну паводле версіі часопіса, дык абодва яны прысвечаныя леташняму крызісу і яго вынікам: «Яшчэ гадоў 10 такога эфектыўнага кіравання краінай, і перапіс насельніцтва можна будзе замяніць на пераклічку», «Недалёкая будучыня: — Вось, унучак, ты грэчку на бутэрброд намазваеш, а я яшчэ вельмі добра помню часы, калі мы яе лыжкамі елі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?