Муж-прадзюсар Валерыі Іосіф Прыгожын.

Муж-прадзюсар Валерыі Іосіф Прыгожын.

Звычайная сямейная пара.

Звычайная сямейная пара.

У Мінск спявачка, чыя песня пра «часікі» гучала з кожнага папсовага праса, прыехала адзначаць дваццацігоддзе на сцэне.

Па-за сцэнай Валерыя выявілася трошкі не такой, як мы ўяўляем расійскіх поп-зорак. Ніякіх эксцэсаў, накшталт Кіркорава з «ружовай кофтачкай». Прэс-канферэнцыя, на якую сабралася зусім няшмат журналістаў, плаўна перарасла ў нешта сярэдняе паміж свецкай гутаркай і кухоннымі пасядзелкамі.

Праяваў «зорнасці» Валерыя і яе муж-прадзюсар Іосіф Прыгожын, з якім яна гастралюе, не дэманстравалі. Не было ўражання, што тыя праявы ўвогуле характэрныя для іх.
Нават з маналогам адной з журналістак сталага веку, якая даводзіла, што план падрыву рускай духоўнасці быў распрацаваны ў Амерыцы ў 1973 годзе, яны мякка і інтэлігентна пагадзіліся.

Тэма творчасці Валерыі калі і закраналася, дык толькі з падачы Прыгожына.

Муж-прадзюсар пахваліўся, што новая песня Валерыі была запісана ў Галівудзе з аркестрам,
а таксама сказаў, што хутка з’явіцца новы DVD-дыск спявачкі. Прыгожын хваліўся, што дакладна ведае, як зрабіць з расійскай зоркі сусветную знакамітасць — пасля гастроляў у Англіі, дзе Валерыя выступіла разам з Simply Red, схема ў яго склалася канчаткова. Што ж, пабачым, як яму ўдасца гэты эксперымент з жонкай.

Журналісты на «спеўныя» тэмы рэагавалі млява. Увесь астатні час абмяркоўвалі праблемы духоўнасці, альбо яе адсутнасці ў шоу-бізнэсе, сакральнае «грошы — гэта не галоўнае» і… краіны Балтыі.

Зорная пара, якая толькі што прыехала з Рыгі, абуралася латвійскай палітыкай: «Навошта ім гэты ЕС, усе з’ехалі, заводы стаяць, моладзь уцякае ў Англію, застаюцца толькі рускія пенсіянеры, у якіх імкнуцца адабраць мову». І далей па тэксце тэлеканала «Россія».
«Трэба, каб палітыкі ўсе паміж сабой дамовіліся, і зрабілі так, каб усім было хораша», — агітавала за мір ва ўсім свеце Валерыя.
Прыгожын казаў, што палітычныя тэмы яго цікавяць вельмі: падзеі ў Афрыцы (Валерыя там выступала і зрабіла вялікае ўражанне на кіраўнікоў мясцовых рэспублік);
інтэграцыя краінаў Балтыі ў ЕС, а таксама немагчымасць вяртання СССР (што Прыгожына радуе).
Тэму прэзідэнцкіх выбараў у Расіі так і не закранулі.

Затое хвалілі Беларусь.

Валерыя жартам называе яе Швейцарыяй — дарогі, шырокія вуліцы, паветра і дранікі. «І калі ідзеш ноччу па парку, то зусім не страшна».
Незразумела, праўда, чаму тады зорная пара завітала нават на прэс-канферэнцыю ў суправаджэнні буйнагабарытных маладых людзей.

Карацей, выявіліся Валерыя з мужам, звычайнай сямейнай парай, якая, перабіваючы адно аднаго, імкнуцца выказаць адну і тую ж думку. І так дваццаць гадоў, пад акампанемент «часікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?