З 8 сакавіка ў кінатэатрах Мінска ідзе новы мультфільм «Лоракс», зняты паводле кнігі дзіцячага пісьменніка Доктара Сьюза.
Раней творы амерыканскага майстра пяра Доктара Сьюза ўжо экранізавалася: у камедыі «Грынч — выкрадальнік Калядаў» і анімацыйнай працы «Хортан» забаўляў гледача Джым Кэры. У мультфільме «Лоракс» адзін з герояў таксама будзе гаварыць голасам вядомага актора камічнага амплуа.
Па чутках,
Дэні дэ Віта агучыў свайго персанажа на некалькіх замежных мовах. Спецыяльна для пракату ў розных краінах.Прыцягвае ўвагу мультфільм і буйным фінансавым стартам у Амерыцы:
за выходныя «Лоракс» сабраў больш за 70 мільёнаў даляраў, усталяваўшы пэўны рэкорд.Чым жа мульцік так прывабіў ў кінатэатры дзяцей і іх бацькоў?
Недалёкая будучыня.
Варта націснуць на кнопку — і свет зменіцца па тваім жаданні: проста пад акном вырастуць горы, у двары зашумяць акіян. Адзіная непрыемнасць — усё вакол зроблена з пластыка.Але для закаханага няма перашкод.
Адно жаданне чароўнай дзяўчыны — убачыць апошняе жывое дрэва — і герой пускаецца ў шлях.На дапамогу яму прыходзіць магутная, але злёгку прыставучая істота — Лоракс.
Чатыры гады таму больш чым паспяхова падобную тэму раскрылі ў мультфільме
фонам кажучы аб захаванні экалогіі, стваральнікі анімацыі выхоўваюць дзяцей.Калі большасць сучасных мульцікаў косіць пад блокбастар, перавага аддаецца тым працам, што праз смех прапануюць і долю маралі.
0
0
0
0
0
0