У адзін дзень з рашэннем выслаць паслоў Еўрасаюза і Польшчы з Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра «намер у бліжэйшы час прапанаваць кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі стварэнне буйной сумеснай кампаніі па вытворчасці угнаенняў». Гэта прыкмета таго, што Мінск капітулюе перад жаданнем Масквы атрымаць доступ да вытворчасці калію — самага прыбытковага прадпрыемства Беларусі.
Лукашэнка заявіў пра гэта ў аўторак, узгадняючы прызначэнне генеральным дырэктарам ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» свайго земляка Валерыя Іванова.Ягоныя словы прыводзіць агенцтва БелТА.
Іваноў узначальваў Шклоўскі райвыканкам у часы разбудовы там Александрыі і іншых аграгарадкоў.Пры ім раён ператварыўся ў выстаўку дасягненняў сельскай гаспадаркі.
Пазней гэты чыноўнік працягнуў кар’еру ў Мінску на пасадах у так званай палаце прадстаўнікоў іЁн усяго на год маладзейшы за Аляксандра Лукашэнку.віцэ-прэм ’ера.
«Мы абмяркуем варыянт працы Беларусі і Расіі з ўгнаеннямі наогул, — заявіў Лукашэнка.— У нас ёсць калійная кампанія, якая, дарэчы, сёння займаецца і продажам азотных угнаенняў. Гэта вопыт Мы прапануем расейцам стварыць наймагутнае аб’яднанне, якое натуральна будзе ўплываць і на цэны на сусветным рынку, мы гэта не ўтойваем», — сказаў Лукашэнка.
«Фармуючы гэтую кампанію [«Беларускую калійную кампанію»] з расейцамі, мы дамаўляліся, што ўсе продажы будуць ісці праз Беларускую калійную кампанію — расійскіх угнаенняў і нашых.Гэта трэба захаваць Якія там варыянты, каб лепш і танней мець крэдыты для таго, каб на рынку больш эфектыўна працаваць, гэта ваша справа, на гэта трэба ісці. Але прынцып застаецца адзін: той, пра які мы дамаўляліся», — сказаў Лукашэнка.
Звяртаючыся да Валерыя Іванова, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Вы ведаеце сістэму вытворчасці, зараз вам трэба будзе дасканала вывучыць сістэму продажаў,каб найбольш выгадна выбудаваць сёння працу і ў інтарэсах нашай краіны, і расейцаў, гэта нашы партнёры.
«Беларуская калійная кампанія» — эксклюзіўны пастаўшчык калійных угнаенняў вытворчасці ААТ «Беларуськалій» (Салігорск, Беларусь) і ААТ «Уралкалій» (Пермскі край, Расія) на замежныя рынкі і вядучы сусветны экспарцёр гэтай прадукцыі.
0
0
0
0
0
0