Няшчасны выпадак са смяротным вынікам адбыўся 27 лютага каля 17.00 у Брэсце.

«24-гадовы малады чалавек, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, пры спуску з пешаходнага моста, які вядзе з прыгараднага вакзала на вуліцы Арджанікідзэ, сарваўся з металічнай агароджы і зваліўся на перон», — паведамляецца на сайце УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Берасцеец памёр на месцы да прыбыцця медыкаў. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?