— Я паказваў сябру ўрыўкі з новага сцэнара, і раптам мой IPad выслізнуў з рук і ўпаў на рэйкі, распавёў сцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык.

Курэйчык вяртаўся дадому з прэзентацыі альбома новай групы.

На дапамогу сцэнарысту адразу ж прыйшла працаўніца метрапалітэна з палкай, але выцягнуць планшэт ёй не ўдалося. Гаджэт затрымаўся паміж кантактнай рэйкай і платформай.

— Каб дастаць прыладу, трэба адключыць напругу, але зрабіць гэта можна будзе, толькі калі вагоны перастануць хадзіць.
Нічога з ім не здарыцца, — запэўнівала жанчына і яшчэ раз нагадвала сцэнарысту, каб не падыходзіў да краю платформы.

Курэйчык жа літаральна да яе прырос і з надзеяй глядзеў на рэйкі.

— У мяне там усе сцэнары, — раз-пораз уздыхаў Андрэй.

А потым пачаў пісаць заяву аб страце. Праз пару хвілін прыйшоў цягнік, і ці ацалеў планшэт, а разам з ім усе геніяльныя сцэнары творцы, заставалася толькі варажыць.

— Гэта была бяссонная ноч, але IPad ужо ў мяне, — у чацвер распавёў сцэнарыст. — Учора я патлумачыў, што на ім вельмі важная інфармацыя, і ў маё становішча ўвайшлі.

Работнікі метро нават самі прывезлі мне яго дадому рана раніцай.
За гэта я падарыў ім сваю кнігу. Планшэт цэлы!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?