Закрыццё тралейбуснага руху па вул. Кабушкіна і Ташкенцкай адкладзена з-за неспрыяльных умоў надвор’я, паведамілі ў «Сталічным транспарце і сувязі».

Раней паведамлялася пра часовае закрыццё тралейбуснага руху па гэтых вуліцах з 14 лютага ў сувязі з рэканструкцыяй вул. Ташкенцкай ад вул. Крупскай да вул. Убарэвіча.

«У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я дата закрыцця тралейбуснага руху па Ташкенцкай і Кабушкіна (14 лютага) пераносіцца да асобага распараджэння», — адзначылі ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?