Як вынікае з дадзеных рэсурсу meteoinfo.by, абодва новыя абсалютныя мінімумы зафіксаваныя ў Брагіне: у ноч на 11 лютага — мінус 33,2 градуса, у ноч на 12-е — мінус 34,3. Раней рэкорды гэтых начэй складалі адпаведна 32,9 (Верхнядзвінск, 1956 год) і 31 (Полацк, 1956).

У самім Брагіне былі перакрытыя рэкорды 1966 (-27) і 1985-га (-29,8).

Сярод абласных цэнтраў мінулай ноччу абноўлены мінімум у Гомелі — 28,9 градуса марозу супраць 24,1 (1976).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?