Пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Віталій Чуркін, як паведамляе «Руская служба навін», спасылаючыся на алжырскі сайт, у грубай форме адрэагаваў на рэпліку свайго калегі з Катара падчас абмеркавання рэзалюцыі па Сірыі.

Радыёстанцыя спасылаецца на алжырскі інтэрнэт-партал Algeria ISP. Як вынікае з паведамлення, перад галасаваннем у Радзе Бяспекі ААН міністр замежных спраў Катара сказаў Чуркіну: «Я папярэджваю Расію, што калі яна не ўстрымаецца ад вета і не прыме рашэнні ААН, яна згубіць усе арабскія краіны».

«Яшчэ раз вякні нешта ў такім тоне, і твой Катар не дажыве да заўтра», — цытуе прэса адказ дыпламата Чуркіна.

Афіцыйных каментароў на гэтую тэму пакуль не з’явілася. Катар прытрымліваецца самай жорсткай пазіцыі ў адносінах да Сірыі. Расія і Кітай заблакавалі прыняцце рэзалюцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?