Урад Беларусі плануе на наступным тыдні прадставіць афіцыйнаму кіраўніку дзяржавы пералік стратэгічных прадпрыемстваў, ад прыватызацыі якіх у 2012 годзе плануецца атрымаць $2,5 млрд. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.

«Я думаю, на наступным тыдні мы занясём на разгляд кіраўніка дзяржавы гэты пералік прапанаваных да прыватызацыі аб’ектаў, каб выканаць задачу па атрыманні $2,5 млрд за кошт прыватызацыі дзяржуласнасці», — цытуе намесніка прэм’ер-міністра агенцтва БелТА.

Са словаў Сяргея Румаса, гэты спіс яшчэ абмяркоўваецца, і пакуль заўчасна казаць, якія прадпрыемствы ўвойдуць у яго. «Як толькі ён будзе прыняты, яго апублікуюць для шырокага азнаямлення. Усе патэнцыйныя інвестары змогуць з ім азнаёміцца ​​і весці перамовы па ўдзеле ў прыватызацыі прадпрыемстваў», — дадаў віцэ-прэм’ер.

Прыватызацыя на 2,5 мільярда штогод была ўмовай выдачы крэдытаў ЕўрАзЭС, а фактычна — Расіі.
У мінулым годзе Масква атрымала дзякуючы гэтаму «Белтрансгаз».
Сёлета на продаж можа быць выстаўлены мабільны аператар МТС і адзін з вялікіх машынабудаўнічых заводаў.
Ва ўмовах самаізаляцыі Беларусі адзіным патэнцыйным купцом выступае Расія, залежнасць ад якой і без таго амаль абсалютная.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?