Пінскі райвыканкам прыняў рашэнне аб адмене з-за маразоў 2–4 лютага заняткаў ва ўсіх школах раёна.

Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, на гэтыя ж дні ў Пінску ў адпаведнасці з пастановай гарвыканкама прыпынены заняткі для вучняў 1-га — 4-га класаў.

У школах Столінскага раёна 2–3 лютага па рашэнні мясцовай улады не будзе заняткаў у 1-м — 4-м класах.

З 2 па 8 лютага для вучняў 1-га — 2-га класаў аб’яўлены дадатковыя канікулы ў школах Драгічынскага, Лунінецкага раёнаў, а таксама ў Дарапеевіцкай і Лукаўскай сярэдніх школах Маларыцкага раёна.

Ва ўпраўленні адукацыі зазначылі, што ва ўсіх рэгіёнах вобласці праводзіцца штодзённы маніторынг тэмпературы атмасфернага паветра і рашэнне аб прыпыненні заняткаў будзе прымацца па кожнай школе органамі кіравання на месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?