«Працую на дзяржпрадпрыемстве. Кіраўніцтва паведаміла, што на заўтра ўсе супрацоўнікі выводзяцца на працу дзеля ўборкі снега з фармулёўкай «Надзвычайная сітуацыя». Спасылаюцца на загад з Мінгарвыканкама», — паведаміў «Нашай Ніве» чытач у пятніцу.

* * *

200 самазвалаў вывозяць снег з Мінска, а ўсё адно праспекты горада звузіліся. Слізгата:

у снежныя дні ў сталіцы рэгіструецца больш за 200 здарэнняў, удвая больш, чым у звыклы час.

Сённяшняя пятніца ў гэтым сэнсе абяцае быць найгоршай.

У Мінску чакаецца моцны снег, а ў Гомелі і Магілёве — нечуванай інтэнсіўнасці. Прычым завіруха: з ветрам да 15—20 метраў за секунду.
На Гродзеншчыне, у Панямонні снег валіць ад ранку. У Мінску на світанні пакуль сыпле толькі невялікі сняжок.

Пік снегападу ў Гомелі, Магілёве і Мінску чакаецца сёння ўдзень.

Завея прывядзе да заносаў на дарогах.

А вось у Берасцейшыне іншая трасца: удзень магчымы дождж, і пры гэтым тэмпература каля нуля, што выклікае галалёдзіцу на дарогах.

Тэмпература паветра чакаецца ад +1 на максімуме ў Брэсце да -8 на мінімуме па ўсім усходзе краіны.

У суботу чакаецца лагоднае надвор'е, а ў нядзелю зноў завее снег.

На аўтатранспраце ў пятніцу і нядзелю па магчымасці лепей не выязджаць, просіць ДАІ.
Калі ж машыны адрачыся няма як, варта памятаць, што асабліва слізка бывае на мастах і пад імі, каля пешаходных пераходаў, у далінах рэк.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?