Яшчэ адно ДТЗ з удзелам турыстычнага аўтобуса адбылася ў суботу каля вёскі Лускова (Мінскі раён) на трасе Мінск—Калачы—Мядзел.

 Фота МНС.

Фота МНС.

 Фота МНС.

Фота МНС.

 Фота МНС.

Фота МНС.

 Фота МНС.

Фота МНС.

Па дадзеных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 14 студзеня ў 19.48 ад дыспетчара хуткай медыцынскай дапамогі паступіла паведамленне аб ДТЗ з удзелам аўтобуса на аўтадарозе Р-58 Мінск -- Мядзел паблізу вёскі Лускова Папярнянскага сельсавета Мінскага раёна. Да месца ДТЗ неадкладна былі накіраваныя больш за 40 адзінак тэхнікі: МНС і брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляе БелаПАН.

Па прыбыцці да месца выкліку першага падраздзялення МНС высветлена, што аўтобус МАЗ, кіруючыся па маршруце Паставы - Мінск, з'ехаў у кювет і перакуліўся набок. У аўтобусе знаходзіліся 44 чалавекі (42 пасажыры, адзін кіроўца, адзін экскурсавод), якія самастойна выбраліся з салона. Транспарт быў арандаваны для турыстычнай паездкі работнікаў аднаго са сталічных прадпрыемстваў і членаў іх сем'яў.

У бальніцы брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі, аўтамабілямі медыцынскай службы МНС былі дастаўленыя 34 пасажыры. Паводле інфармацыі, атрыманай ад медыкаў, шпіталізацыя спатрэбілася 19-ці пацярпелым, у тым ліку тром дзецям. Астатнія пасажыры адправіліся ў Мінск іншым аўтобусам прадпрыемства, якому належыць і пацярпелы аварыю МАЗ.

Расследаванне прычыны і акалічнасцяў ДТЗ праводзіць ДАІ Мінскага раёна.

Аўтобус вяртаўся з экскурсіі ў Паставы. Як паведаміў tio.by генеральны дырэктар пастаўскага «Цэнтра турыстычных паслуг» Ягор Шушкевіч, група сталічных турыстаў замовіла ў Паставах стандартную экскурсійную праграму. «У рамках турыстычнай праграмы для групы былі арганізаваныя экскурсійная паездка па горадзе і наведванне сядзібы Зюзі Паазерскага».

Як паведаміў парталу Auto.onliner.by адзін з пасажыраў, кіроўца аўтобуса спяшаўся, бо неўзабаве мусіў адпраўляцца ў рэйс у Рыгу. Ён ехаў з хуткасцю каля 80 км/г, і на адным са скрыжаванняў аўтобус занесла. Ён зваліўся ў кювет.

Нагадаем, што ўчора на Гродзеншчыне ў ДТЗ трапілі рэйсавы аўтобус і маршрутка, у абодвух выпадках пацярпелі пасажыры.

Складаная сітуацыя на дарогах захаваецца да канца выходных, паведамляюць сіноптыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0