Аб гэтым паведаміў доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Сяргей Рассадзін 6 студзеня на відэабрыфінгу ў Мінску.
Паводле яго слоў, Лаўрышаўскі манастыр быў духоўнай метраполіяй Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з летапіснымі звесткамі, у другой палове XIII стагоддзя ён быў заснаваны паблізу Навагрудка літоўскім князем Войшалкам, каб хрысціць язычніцкіх супляменнікаў.
Як паведаміў Рассадзін,
раскопкі вяліся ўЯны былі ініцыяваны ігуменам, які шукаў прычыны стварэння сучаснага манастыра. У работах удзельнічалі студэнты Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.ліпені-жніўні 2011 года ў раёне сучаснагаСвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра.
У працэсе раскопак было знойдзена некалькі слаёў матэрыяльнай культуры: XVI, XV і XIII стагоддзяў, у тым ліку манастырскі посуд, кафельныя печы.
Як заявіў Рассадзін, вынікі раскопак дазваляюць зрабіць выснову, што нават шмат стагоддзяў таму ў манастыры выконваўся манастырскі ўклад. Так, манахі ўстрымліваліся ад ужывання спіртнога. Нягледзячы на тое што была знойдзена дастаткова вялікая колькасць бутэлечнай тары, у ёй не ўтрымліваліся алкагольныя напоі: посуду для іх спажывання таксама не знойдзена.
Разам з тым, як заявіў Рассадзін, «любыя добрыя раскопкі даюць больш пытанняў, чым адказаў». Знаходкі яшчэ трэба дэталёва вывучыць.
Спецыяліст лічыць, што на базе