Дзярновіч А. Фрэскі гісторыі: артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. – Мінск: РІВШ, 2011
Дзе адбылася каранацыя Міндоўга? Які дзень лічыць «днём народзінаў ВКЛ»? Экскурсавод па Парыжы для ліцвінаў, «Сведкі добрыя» і дэмаркацыя дзяржаўных межаў…— гэта толькі кароткая прабежка па падзагалоўках новай кнігі Алега Дзярновіча «Фрэскі гісторыі: артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Беларусі і
Кніга складаецца менавіта з «фрэсак» — кожная з іх асобна вымаляваная, яны маюць розны маштаб. У адных артыкулах гісторык аналізуе светапоглядныя праблемы часоў ВКЛ (як стаўленне да традыцый, функцыянаванне гістарычнай памяці), у другіх закранае палітычныя праблемы і спрэчныя пытанні мінулага, у трэціх — адшуквае незвычайныя дэталі — часам мілыя, часам вусцішныя — жыцця нашых продкаў у часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Напрыклад,
піша, чым хварэлі тады людзі, як бавілі час, як змяняўся клімат у Беларусі цягам гісторыі. Даследуе і выпадкі канібалізму ў ВКЛ.
Аўтар разбіраецца,
калі і як узнікалі тыя ці іншыя назвы і паняткі, якія мы прывыклі лічыць адвечнымі — Усходняя Еўропа, Вялікае Княства Літоўскае, Грунвальд…
Чытаючы «Фрэскі», адчуваеш сябе рэстаўратарам, які, здымаючы слаі шэрай тынкоўкі, адкрывае незвычайныя вобразы мінулага.
Некаторыя тэксты кнігі ў газетным варыянце друкаваліся ў «Нашай Ніве».
0
0
0
0
0
0