Міністэрства фінансаў Казахстана завяршыла працэдуру ацэнкі маёмасці касмадрома «Байканур», арандаванага да 2050 года Расіяй, паведаміў «Інтэрфакс».

Цана яго вызначаная ў суме звыш 467 млрд тэнге. Пры бягучым курсе 148,26 тэнге за даляр, гэта складае каля $3,14 млрд.

Расія арандуе ў Казахстана комплекс «Байканур», у які ўваходзіць і аднайменны горад з насельніцтвам больш як 70 тыс. чалавек, ад 1994 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?