На Кубе ад 1 студзеня 2012 года ўступаюць у сілу змены ў рамках рынкавай рэформы, згодна з якім прыватнаму сектару будзе адкрыты доступ у сферу рознічных паслуг. З гэтага моманту цесляры, слесары, фатографы і гадзіннікавыя майстры атрымаюць магчымасць рэгістраваць прыватныя прадпрыемствы і працаваць на сябе, самастойна ўсталёўваючы графік працы і кошты.
Улады Кубы выконваюць праграму лібералізацыі эканомікі, накіраваную на пераадоленне застою і стымуляванне росту шляхам зніжэння ролі дзяржавы ў эканоміцы і заахвочвання прыватнай ініцыятывы.
Да 2016 г. урад Рауля Кастра мае намер перавесці 35–40% працаздольнага насельніцтва ў прыватны сектар.
Пасля кубінскай рэвалюцыі 1959 па рашэнні Фідэля Кастра ўсе прадпрыемствы на востраве былі нацыяналізаваныя. Аднак яго пераемнік і малодшы брат Р. Кастра, які прыйшоў да ўлады ў 2008 г., адкрыта назваў падобны крок памылковым.
Акрамя таго, улады маюць намер зняць некаторыя забароны на