Аляксей Мілер прыехаў на нованабытае прадпрыемства. Мінск, 8 снежня, фота радыё «Свабода».
Пра гэта паведаміў Агенцтву газавай інфармацыі прадстаўнік «Газпрама».
«Газпрам» збудуе «Белтрансгазу» новы офіс са спарткомплексам — шыкоўны стандарт для самой Расіі.На «Белтрансгаз» будуць распаўсюджаныя і стандарты арганізацыі карпаратыўнага аўтапарка «Газпрома» — беларуская кампанія перасядзе на аўтамабілі маркі
У мінулыя выхадныя задачу росту заробкаў для супрацоўнікаў «Белтрансгаза» паставіў перад кіраўніком «Газпрама» Аляксеем Мілерам Уладзімір Пуцін. Назіральнікі пабачылі ў гэтым спробу спакусіць беларускія эліты лепшымі перспектывамі ў выніку прыватызацыі і іншых беларускіх актываў Расіяй.
«Белтрансгаз» будзе перайменаваны ў «Газпрам трансгаз Беларусь».
Ад серады Мілер знаходзіцца ў Мінску, дзе знаёміцца з калектывам «Белтрансгаза», здзелку па паглынанні якога расійскі канцэрн скончыў на мінулым тыдні.
Да яго прыезду перад будынкам «Белтрансгаза» ў Мінску і перад рэгіянальнымі офісамі кампаніі на флагштоку памянялі сцягі. Раней былі тры сцягі: беларускі, расійскі і карпаратыўны, з сімволікай «Белтрансгаза». Цяпер
беларускі сцяг прынялі, а замест яго павесілі «газпрамаўскі».