Заначку з купюраў у 10 і 20 рублёў Яўген з таварышам збіралі цэлы год. І, магчыма, працягнулі б збіраць іх і далей, але Нацбанк заявіў, што выводзіць са звароту якраз гэтыя купюры. Не прападаць жа дабру!

Хлопцы падлічылі заначку, выйшла 90 тысяч рублёў.
Выдаткаваць грошы вырашылі ў прадуктовым аддзеле ЦУМа.

«Бедная касірка сказала: „Вы здзекуецеся?“, калі мы дасталі семнадцаты пачак купюр, — распавёў Яўген. — Яна не ведала, што іх будзе шэсцьдзесят».

Касіру спатрэбілася 40 хвілін, каб пералічыць усе пачкі.

Шасці кілаграмаў грошай хапіла на бутэльку шампанскага, 4 літры піва, 2 літры газаванага напою, 3 пакуначкі сухарыкаў і вялікі пачак доўгіх чыпсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?