Лепшую дзяўчыну свету выберуць у Лондане, менавіта там сёлета праходзіць конкурс. У конкурсе прымаюць удзел 122 краіны, у тым ліку і Беларусь.

Беларусь, якая ў сёлетнім конкурсе ўдзельнічаць не планавала, усё ж перадумала і дэлегавала ў Лондан Анастасію Харланаву, другую віцэ-місБеларусь-2010.

Насці 21 год, яна студэнтка пятага курса машынабудаўнічага факультэта Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. Сухога.
Дзяўчына добра валодае англійскай мовай, у вольны час займаецца валейболам, спевамі і ігрой на фартэпіяна.

У сваёй анкеце на афіцыйным сайце конкурсу Анастасія распавяла, што

хоча стварыць дабрачынны фонд дапамогі дзецям, хворым на лейкемію.

— Спадзяюся, тытул «Міс свету» зможа даць мне імпульс на рэалізацыю гэтага праекта, — прызнаецца дзяўчына.

Сярод прамежкавых спаборніцтваў (конкурс талентаў, спартыўны конкурс і г.д.) беларуска ўвайшла ў Топ-32 лепшых на конкурсе «міс пляж», аднак прабіцца ў Топ-20, якія выходзяць у паўфінал, нашай зямлячцы не ўдалося. У спартыўным конкурсе, дзе ўсе дзяўчаты былі раздзелены на групы і кожная група атрымала свой колер, перамагла блакітная група — тая, у якой была і прадстаўніца Беларусі.

Згодна з правіламі, у паўфінал конкурсу выйдуць пераможцы 15-ці прамежкавых міні-конкурсаў. Імёны яшчэ пяці паўфіналістак журы назаве дадаткова.

— Вольнага часу няма зусім: кожную хвіліну трэба кудысьці бегчы, штосьці рэпеціраваць, — піша ў сваім інтэрнэт-дзённіку беларуская прыгажуня. — Напрыклад, у пятніцу праходзіў адбор на лепшы нацыянальны танец у народным касцюме. Нумар прыдумала напярэдадні вечарам літаральна за тры гадзіны — і, на маё вялікае здзіўленне, апынулася ў дваццатцы лепшых. Не чакала! Але ў выніку танцаваць на самім шоу будуць толькі шэсць дзяўчат: яны сапраўды цудоўна рухаліся. Хтосьці з іх — харэограф, хтосьці — прафесійная танцоўшчыца. Так што на фінальным шоу будзе вельмі цікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?