Беларускую дэлегацыю на саміце «Усходняга партнёрства», які пройдзе 29–30 верасня ў Варшаве, узначаліць пасол у Польшчы Віктар Гайсёнак.

Спадар Гайсёнак выступіць на пленарным пасяджэнні саміту «з ацэнкай вынікаў і перспектываў супрацоўніцтва ў рамках «Усходняга партнёрства», паведамілі 28 верасня ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Арганізатары саміту накіравалі запрашэнне міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву. Аднак з паведамлення беларускага МЗС вынікае, што кіраўнік замежнапалітычнага ведамства яго праігнараваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?