У сераду Дзяржаўная служба па наглядзе за грамадскім здароўем адмяніла абмежаванне на прадастаўленне паслуг аквапарку Vichy ў Вільні.

Паводле словаў прадстаўнікоў установы, рашэнне было прынята з улікам вынікаў аналізу, якія паказалі, што

паслугі аквапарку Vichy цяпер бяспечныя.

Як паведаміў Віленскі цэнтр грамадскага здароўя, лабараторныя аналізы проб халоднай і гарачай вады, узятыя ў аквапарку Vichy 9 верасня, паказваюць, што бактэрый легіянэл у вадзе няма.

Як паведаміла служба, для таго каб пераканацца, што канцэнтрацыя легіянел у вадзе не перавышае норму, неабходныя 10-дзённыя лабараторныя аналізы, таму прыняцце такіх важных рашэнняў, як прымяненне мер абмежаванні або іх адмена, зацягваецца.

«Крыўдна, што чыноўнікі дазваляюць сабе безадказныя заявы і позняцца на некалькі тыдняў з дакументамі. Цяжка паверыць, але нас караюць толькі за тое, што мы занадта хутка вырашылі ўзніклыя пытанні. З-за безадказных дзеянняў бюракратаў рэпутацыі парку нанесены вялікі ўрон», — казала раней кіраўнік аквапарку Vichy Ева Маяеляўскайце.

Зараз Vichy да 1 кастрычніка зачынены на штогадовыя прафілактычныя працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?