Курс даляра на дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы апусціўся яшчэ на 20 рублёў. Цяпер ён складае 8010 рублёў. Учора, пасля рэзкага падзення даляра (з 8460 да 8030 рублёў), Аляксандр Лукашэнка даў новае даручэнне па курсаўтварэнні. Цяпер даляр павінен падаць не надта хутка: «Нам цяпер трэба клапаціцца, каб курс нашай валюты рэзка не ўпаў блізка да таго, як ён быў, а ён да таго імкнецца». Па выпадковым супадзенні, курс супаў з пажаданнямі кіраўніка дзяржавы.

Расійскі рубль таксама апусціўся нязначна, з 255 да 253 беларускіх рублёў.

Нарэшце, еўра будзе каштаваць 10 950 замест учорашніх 10 970 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0