У адрозненне ад летніх выступаў, якія былі больш стыхійнымі, 20 верасня арганізатары акцыі выставілі 10 патрабаванняў да ўладаў.

Яны пачынаюцца з эканамічных вымог, а сканчаюцца палітычнымі і культурнымі. Агульным

лозунгам акцыі 21 верасня стане: «Хопіць цярпець! — рост цэнаў, дэвальвацыю, бязмежжа міліцыі, дзяржаўную прапаганду і абяцанні ўлады!».

«Вуліца» патрабуе ад лукашэнкаўцаў гарантыі недатыкальнасьці банкаўскіх укладаў і індэксацыі заробкаў і пенсій. Яны выказваюцца за рынкавае фармаванне курса рубля, «а не стуканнем кулаком па стале».

Калі браць палітычны бок, пратэстоўцы найперш патрабуюць шырокай і адкрытай грамадскай дыскусіі пра эканамічную і палітычную сітуацыю ў краіне — дэбатаў у дзяржаўных СМІ з удзелам прадстаўнікоў улады, апазіцыі, экспертаў і эканамістаў. Акрамя таго, яны называюць неадкладнае вызваленне і рэабілітацыю ўсіх палітвязняў, спыненне рэпрэсій і рэальныя дзеянні па выратаванні беларускай мовы.

З сацыяльных патрабаванняў вылучаны ўвядзенне льготнага альбо бясплатнага праезду на грамадскім транспарце для навучэнцаў і студэнтаў усёй краіны, а таксама свабодны продаж валюты без дакументаў і рэгістрацыі здзелкі.

У Мінску ўдзельнікі акцый хочуць сабрацца на праспекце Незалежнасці на адрэзку ад гатэля «Мінск» да Кастрычніцкай плошчы на правым баку праспекту (бок ГУМа, «Макдональдса»).
У рэгіянальных гарадах пратэстоўцы рыхтуюцца сабрацца на цэнтральных вуліцах гарадоў. У Гродне на Савецкай, у Брэсце — на праспекце Машэрава, у Магілёве — на Леніна, у Віцебску — на вуліцы Леніна, у Гомелі на Савецкай.
Перад акцыяй у інтэрнэце з’явіўся прома-ролік на песню «Ляпісаў» «Не быць скотам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?