Нацыянальны банк задаволены ходам таргоў на першай дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы, якая прайшла 14 верасня,
паведаміў журналістам намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны.

Ён адзначыў, што многія прадаўцы выбралі чакальную пазіцыю, таму прапанова была невялікай: менш як 5% ад дзённай экспартнай выручкі. Паводле прыблізных падлікаў, гэта прыкладна 8 млн. долараў. Попыт перавысіў прапанову «ў некалькі разоў», а па некаторых валютах — у пяць разоў.

«Курс знаходзіцца на самай верхняй мяжы (8.600) і пры росце прапановы будзе зніжацца»,

— заявіў Надольны. Паводле яго слоў,
Нацбанк не праводзіў інтэрвенцый.

Нацыянальны банк прагназуе збліжэнне афіцыйнага курсу з рынкавым на працягу паўтара-двух месяцаў, сказаў Тарас Надольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?