Прачытаў меркаванні ў ЖЖ як бы «нашых» шаноўных mojo_fm, gugiens, l_u_f_t адносна арышту Алеся Бяляцкага. Маўляў, падаткаў не плаціў, трэба было адкрыта аддаваць патрэбны працэнт у дзяржбюджэт і г.д. Карацей, сядзі Алесь, бо не дзяліўся.

Дык вось. У 2001 годзе па вясне, якраз, калі мы закладалі «Зубр», сустракаўся я ды іншыя маладыя апазіцыянеры са Збігневам Буякам. Хто не ведае — адзін з лідараў польскай «Салідарнасці» 80-ых. І паўстала ў мяне пытаньне: «Вось Зуброў моцна крытыкуюць (у тым ліку ў шэрагах апазіцыі), што мы, маўляў, засралі ўсе сцены ды платы надпісамі пра зніклых Захаранку, Ганчара і г.д. Вось што нам рабіць?» А ён адказаў: «Вы ўсе дамы распісалі? Не? Тады працягвайце гадзіць. У КРАІНЕ, ДЗЕ ЗНІКАЮЦЬ ЛЮДЗІ, НЕ ПАВІННА БЫЦЬ ЧЫСТЫХ СЦЕНАЎ».

Гэтая фраза, з якой я жыву ўжо доўгі час, датычыць і гэтых сраных падаткаў, аб якіх цяпер так гучна крычаць. Ды сраць трэба на падаткі пры гэтай уладзе.

Не плаціў Алесь (хаця гэта і не яго грошы, а грошы нашых палітзняволеных і іх бацькоў і жонак), і правільна рабіў.

А тым, хто там прапануе зараз пачаць адкрываць бюджэты кандыдатаў у прэзідэнты і крыніцы сродкаў на агітацыю, магу параіць добрага доктара ў 6-ай паліклініцы. Псіхіятра.

* * *

Аляксей Шыдлоўскі — былы палітвязень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?