29 ліпеня дапыталі 5 сведак. Паказанні некаторых з іх разыходзяцца з матэрыяламі следства.
Алесь Яўдаха. Фота сяргея Гудзіліна.
У пятніцу працягнуўся працэс па справе распаўсюдніка кніг Алеся Яўдахі. Ён пачаўся з 30-хвілінным спазненнем, у 10.30. На працэсе прысутнічалі журналісты і сябры Алеся. Cёння былі дапытаныя 5 чалавек (усяго па справе праходзіць каля 230 сведак, учора дапыталі 6). Паказанні некаторых з іх не супадалі з матэрыяламі следства. Так, адзін са сведкаў не мог дакладна прыгадаць праз якую канкрэтна інэрнэт-краму ён набыў кнігі ў Яўдахі.
Разгляд справы адновіцца ў панядзелак 1 жніўня.
0
0
0
0
0
0