Былы прэзідэнта Туніса Зін аль-Абідзін Бэн Алі ў сераду быў у трэці раз прысуджаны судом да турэмнага тэрміну. Гэтым разам ён атрымаў 16 гадоў турэмнага зняволення за злоўжыванне ўладай і карупцыю,
паведамляе Bloomberg.

Бэн Алі, які пасля рэвалюцыі ў Тунісе збег у Саудаўскую Аравію са сваёй сям’ёй і набліжанымі чыноўнікамі, завочна быў прысуджаны 4 ліпеня да 15 гадоў пазбаўлення волі, а 20 чэрвеня — да 35 гадоў.

Бэн Алі ўжо неаднаразова называў завочныя працэсы над ім прафанацыяй.

Акрамя Бэн Алі суд у сераду таксама завочна прысудзіў да турмы дачку экс-прэзідэнта Несрын і яе мужа Сахера эль-Маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?