Білеты на матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж «Экранасам» (Панявежыс) і БАТЭ (Барысаў), што пройдзе ў Панявежысе 26 ліпеня (аўторак, пачатак, а 19-й) будуць каштаваць ад 15 да 28 літаў (4,3--8,1 еўра). У залежнасці ад сектара. Цэны па асноўных сектарах глядзіце па гіперспасылцы.

На гасцявы сектар -- 15 літаў.

Афіцыйны курс літа да беларускага рубля — 2 068, рэальны — каля 2 600-2650. Г.зн. у пераліку на беларускія рублі білет у гасцявы сектар будзе каштаваць каля 39 000 -- 40 000 руб.

ФК БАТЭ арганізуе даезд заўзятараў на гульню.

Матч у адказ пройдзе 2 жніўня ў Барысаве.

Напярэдадні "Экранас" пазбыўся абаронцы серба Душана Матавіча, якога мае замяніць былы гулец маскоўскага "Тарпеда" Мантас Самусевас.

Сёння, дарэчы, аднаўляюцца матчы чэмпіянату Літвы, які праводзіцца, як і ў Беларусі, па сістэме вясна-восень. У нядзелю "Экранас", які лідзіруе ў чэмпіянаце з 7-ачковым адрывам, згуляе ў гасцях з "Бангай" з Гаргджая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?