Аб гэтым заявіў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных на брыфінгу 30 чэрвеня.

«Беларускі бок не мае да гэтай гісторыі ніякага дачынення. Кім бы ні былі аўтары і заказчык гэтага відэа, якія б мэты яны не мелі і дзе б тэрытарыяльна ні знаходзіліся, мы асуджаем іх дзеянні», — падкрэсліў Савіных.

Практыка ўмяшання ў прыватнае жыццё дзяржаўных служачых, адзначыў ён, з’яўляецца непрымальнай і парушае правы чалавека.

Савіных назваў

беспадстаўнымі ўчарашнія заявы еўрапейскіх дыпламатаў аб тым, што на іх у Беларусі аказваецца націск з боку спецслужб.
Савіных заявіў: «Беларусь забяспечвала і будзе надалей забяспечваць выкананне ўсіх умоў для знаходжання замежных дыпламатычных прадстаўнікоў у поўнай адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах».

«Хачу падкрэсліць, — дадаў Савіных, — што Венская канвенцыя патрабуе ад дыпламатаў павагі да законаў краіны знаходжання. Пры выкананні гэтых патрабаванняў правы дыпламатаў гарантаваныя».

***

Нагадаем, 29 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол Венгрыі ў Беларусі Ферэнц Контра заявіў «аб беспрэцэдэнтным націску» на замежных дыпламатаў у Беларусі.

«У мяне быў памочнік, дарадца пасольства, які павінен быў працаваць на працягу гэтага года ў Мінску, — паведаміў пасол. — Аднак ён з’ехаў у кастрычніку мінулага года пасля таго, як адчуў на сабе такі націск, які не адчуваў за 30 гадоў сваёй дыпламатычнай службы. На яго месца прыбыў новы дарадца, які таксама дачасна з’ехаў з Беларусі. І трэці выпадак тычыцца асабіста мяне».

Відэаролік, які кідае цень на жонку Контры, быў выкладзены карыстальнікам Franceskafilm на сайце RuTube 7 чэрвеня. На відэа знята нейкая дама ў італьянскім аэрапорце, да здымкаў прыкладаўся аўдыёзапіс размовы нейкай жанчыны з яе італьянскім палюбоўнікам. З субцітраў вынікала, што і голас, і выява на відэа належаць адной жанчыне — жонцы венгерскага пасла ў Мінску Іне Контра.

9 чэрвеня спецыяльная калегія венгерскага МЗС разгледзела справу аб кампрамаце, пасля чаго замежнапалітычнае ведамства назвала здарэнне «цяжкай і грубай правакацыяй», а венгерскія СМІ выказалі меркаванне, што відэа было сфабрыкавана беларускім КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?