заявіў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, выступаючы 30 чэрвеня перад дэпутатамі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.

«Урад не можа згадзіцца з планамі канцэрна „Белнафтахім“ па дынаміцы развіцця адной з валаўтваральных і сістэмаўтваральных галінаў», — сказаў Сямашка. Сёлетняя сітуацыя і ўмовы працы галіны, паводле яго слоў, дазваляюць забяспечыць па выніках 2011 года рост аб’ёму прамысловай вытворчасці ў 109–110%. «Перш за ўсё гэта бяспошлінныя пастаўкі нафты з Расійскай Федэрацыі ў аб’ёме 21,7 млн. тон», — патлумачыў першы віцэ-прэм’ер.

Ён звярнуў увагу на недастаткова актыўную працу па рэалізацыі інвестыцыйных праграм на вядучых прадпрыемствах нафтахімічнага комплексу. У прыватнасці, Сямашка ўказаў на зрыў планаў рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы па развіцці «Нафтана» і Мазырскага НПЗ. Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, неабходна актывізаваць рэалізацыю праграмы развіцця «Гродна Азот» (па будаўніцтве азотнага комплексу коштам больш чым 1 млрд. долараў), а таксама праграмы на заводзе «Палімір» коштам каля 2 млрд. долараў. «Ёсць бізнес-план, ёсць тэхнічнае абгрунтаванне», — падкрэсліў ён.

Сямашка таксама ўказаў на «адсутнасць дакладнага бачання стратэгіі» ў канцэрна «Белнафтахім» па развіцці прадпрыемства «Магілёўхімвалакно». «Усё гэта — рэзерв. Лічу, што ў нас ёсць патэнцыял, каб выправіць сітуацыю (па развіцці нафтахімічнага комплексу) да конца года», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?