У чатырох судах Мінска сёння павінны прайсці працэсы над затрыманымі напярэдадні вечарам удзельнікамі акцыі маўклівага пратэсту.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Валянцін Стэфановіч, слуханні пройдуць у судах Маскоўскага, Фрунзенскага, Савецкага і Ленінскага раёнаў горада.

«Большасці з тых, каго будуць судзіць, прад’яўленае абвінавачванне па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях (дробнае хуліганства)», — паведаміў ён.

Паводле ўдакладненых звестак праваабаронцаў,

падчас учорашніх акцый па ўсёй краіне было затрымана каля 250 чалавек, з іх больш за 160 — у Мінску.

Большасць затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў. У дробным хуліганстве вінавацяць каля 30 чалавек. Праваабаронцы працягваюць ўдакладняць інфармацыю аб затрыманых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?