у сувязі з павышанай пажарнай небяспекай.

Такое рашэнне ўжо прынялі Петрыкаўскі, Калінкавіцкі, Лоеўскі, Жлобінскі, Хойніцкі і Жыткавіцкі райвыканкамы, паведамілі ў Гомельскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні. Чакаецца, што 8 чэрвеня на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях Гомельскага аблвыканкама будзе прынята рашэнне пра ўвод забароны на наведванне лясоў на ўсёй тэрыторыі Гомельскай вобласці. З такім хадайніцтвам да ўлад звярнуліся лясгасы.

На працягу апошніх трох тыдняў у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі практычна не было ападкаў,
усталявалася гарачае надвор’е. Нязначнае паніжэнне тэмпературы і невялікія ападкі сіноптыкі прагназуюць у канцы гэтага — пачатку наступнага тыдня.

У лесагаспадарчым аб’яднанні паведамілі, што за мінулыя суткі, 7 чэрвеня, на тэрыторыі Гомельскай вобласці адбылося пяць лясных пажараў на агульнай плошчы больш за адзін гектар. З красавіка 2011 года ў лясах Гомельскай вобласці зафіксаваны ўжо 51 выпадак узгарання расліннасці.

Забарона на наведванне лясоў прадугледжвае штрафы за парушэнне насельніцтвам забароны і тым больш за раскладанне ў лясах вогнішчаў. Забаронены таксама праезд аўтатранспарту па лясных дарогах за выключэннем дарог агульнага карыстання, якія вядуць да населеных пунктаў.

Яшчэ да прыняцця рашэння ўладамі пра забарону на наведванне лясоў лясгасы Гомельскай вобласці пачалі працаваць у надзвычайным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?