Па дыпламатычных каналах прапрацоўваецца магчымасць абмену візітамі на вышэйшым узроўні паміж Беларуссю і Таджыкістанам,
паведаміў таджыкскі пасол у Мінску Казідаўлат Каімдодаў. Паводле яго слоў, падобныя візіты былі ўжо даўнавата — у 2000 і 2001 гадах.

Адносіны дзвюх краін з'яўляюцца адной з тэм канферэнцыі, якая праходзіць 8 чэрвеня ў мінскай штаб-кватэры СНД. Яна прысвечана 20-годдзю незалежнасці Таджыкістана і 15-годдзю дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Таджыкістанам.

Як адзначыў Казідаўлат Каімдодаў,

адносіны паміж Беларуссю і Таджыкістанам "развіваюцца па ўзыходнай" у палітычнай і эканамічнай сферах,
пра што сведчыць як адкрыццё цяперашняй вясной у Душанбэ пасольства Беларусі, так і павелічэнне за некалькі апошніх гадоў у разы тавараабароту паміж дзвюма краінамі, паведамляе БелаПАН.

***

Таджыкістан -- адна з найбяднейшых краін Азіі. Паводле ўзроўню ВУП, яна ў Азіі знаходзіцца на 43-м месцы, горшыя справы з гэтым толькі ў Бангладэш, Непала і Афганістана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0