delfo.lv

delfo.lv

У найбліжэйшыя суткі ў Беларусі захаваецца гарачае надвор'е.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.

У асобных раёнах кароткачасовы дождж, навальніца.
Вецер усходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 13—19°С,
максімальная днём плюс 26—32°С.

У Мінску 9 чэрвеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 15—17°С,

максімальная днём плюс 28—30°С.

10 чэрвеня ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12—19°С,

максімальная днём плюс 23—29°С, па поўдні месцамі да плюс 31°С.

11 чэрвеня ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўночна-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12—19°С,

максімальная днём плюс 23—29°С.

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў многіх раёнах краіны чакаецца высокая, а месцамі (ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях) —

надзвычайная пажарная небяспека і заклікаюць быць асцярожнымі з агнём у лясах і на тарфяніках.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?