У аэрапорце Растова-на-Доне адбыўся ўжо другі выпадак, калі пілоты самалёта, што заходзіў на пасадку, былі аслепленыя з зямлі лазерным промнем.

Як паведамілі ў адміністрацыі аэрапорта, экіпаж самалёта Boeing 735, які рухаўся з Масквы, быў аслеплены лазерным промнем падчас заходу на пасадку напярэдадні позна вечарам.

«Экіпаж быў часова аслеплены лазерным промнем, але пры гэтым змог пасадзіць самалёт, на борце якога знаходзіліся 97 пасажыраў»,
 — паведамілі ў адміністрацыі. У выніку інцыдэнту пацярпелых няма, але экіпаж адчуў пэўны дыскамфорт.

Крыніца нагадала, што гэта ўжо другі выпадак з пачатку месяца. У ноч на 3 чэрвеня адбылося часовае асляпленне члена экіпажа авіялайнера Airbus А320 авіякампаніі «Авианова», што таксама ляцеў з Масквы ў Растоў-на-Доне.

Тады камандзір самалёта паведаміў кіраўніку палётаў, што пілот быў аслеплены на некалькі хвілін промнем зялёнага колеру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?