Лукашэнкаўцы аказаліся няздольныя спыніць пратэст аўтамабілістаў.

У цэнтры Мінска найбольш уражвала поўнае адзінства: рэпарцёры «Нашай Нівы» не сутыкнуліся ні з адной праявай асуджэння акцыі аўтамабілістаў.

Цяжка прадказаць, ці пратэст ад эканамічных патрабаванняў пяройдзе да палітычных. Пакуль выступы арганізоўваюць разрозненыя групы актывістаў, пераважна праз сацыяльныя сеткі. Гэта адбываецца пры глухім маўчанні разгромленых партый. Аднак менавіта гэтае маўчанне апазіцыі і ўзмацняе імавернасць стыхійнага, нечаканага выплеску пратэставай энэргіі.

Пры тых настроях, якія пануюць у Мінску сёння, я б не выключаў, што ўлады адменяць традыцыйны парад 3 Ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?