Пытанні макраэканамічнай палітыкі, што праводзіцца ўрадам Беларусі, а таксама меры, якія прымаюцца па стабілізацыі сітуацыі на валютным і спажывецкім рынках і ў эканоміцы краіны ў цэлым, абмеркаваныя падчас сустрэчы 6 чэрвеня намесніка прэм’ер-міністра Сяргея Румаса з місіяй Міжнароднага валютнага фонду.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.

Місія МВФ, нагадаем, працуе ў Беларусі з 1 па 14 чэрвеня.

«Я хачу абмеркаваць, як развіваецца сітуацыя ў Беларусі, што змянілася ў параўнанні з папярэдняй місіяй», — сказаў у пачатку сустрэчы Сяргей Румас, звяртаючыся да кіраўніка місіі МВФ Крыса Джарвіса.

«Вы ведаеце, што ў суботу Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС прыняў станоўчае рашэнне па выдзяленні крэдыту Беларусі. Я ведаю, што ў вас ёсць матрыца, якую мы падпісалі з Антыкрызісным фондам, і два лісты да яе», — зазначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі. «Хацелася б даведацца, наколькі МВФ лічыць дастатковымі меры, выкладзеныя ў гэтай матрыцы», — дадаў Румас.

Ён таксама зазначыў, што «хоць гэтая місія не разглядае заяўку па аказанні дапамогі Беларусі, хацелася б вызначыць агульныя падыходы: наколькі МВФ раздзяляе тыя меры», якія беларускі бок узгадніў з Антыкрызісным фондам.

Пры гэтым Румас падкрэсліў, што ён гатовы адказаць на ўсе пытанні прадстаўнікоў місіі МВФ аб тых захадах, якія робіць урад Беларусі па стабілізацыі сітуацыі на валютным і спажывецкім рынках і ў эканоміцы ў цэлым.

Як паведамлялася раней, Беларусь разлічвае прыцягнуць ад 3,5 да 8 млрд. долараў у межах новай праграмы супрацоўніцтва з МВФ. Заяўку ў МВФ на выдзяленне стабілізацыйнага крэдыту ўрад і Нацыянальны банк Беларусі накіравалі 31 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?