ААН уключыла свабодны доступ у інтэрнэт у спіс базавых правоў чалавека,
паведамляе The Atlantic.

Як падкрэсліваецца ў дакладзе, прадстаўленым у мінулую пятніцу на паседжанні арганізацыі, інтэрнэт — гэта «незаменны інструмент рэалізацыі шэрагу правоў чалавека, барацьбы з няроўнасцю і развіцця прагрэсу».

Даклад ААН, які выступае ў падтрымку вольнага выкарыстання інтэрнэту ў якасці неад’емнай камунікацыйнай платформы для ўсіх дэмакратычных таварыстваў, таксама расказвае, якім ворагам ён паўстае ў вачах чыноўнікаў.

«Велізарны патэнцыял і перавагі інтэрнэту заключаюцца ў хуткасці перадачы інфармацыі, агульнадаступнасці і ананімнасці. У той жа час, гэтыя ўласцівасці, што дазваляюць чалавеку распаўсюджваць інфармацыю ў рэальным часе, сеюць страх сярод урадаў. Гэта вядзе да росту абмежаванняў на інтэрнэт за кошт выкарыстання больш сучасных тэхналогій, якія дазваляюць блакаваць утрыманне інфармацыі, выяўляць актывістаў, караць іх і прымаць законы, якія дазваляюць рабіць гэта», — гаворыцца ў дакладзе.

У пацверджанне гэтай думкі аўтары нагадваюць пра абмежаванне доступу да Twitter і Facebook у арабскіх краінах, ахопленых масавымі антыўрадавымі хваляваннямі, і крымінальны пераслед заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа.

У дакладзе падкрэсліваецца, што «забяспечанне доступу да інтэрнэту для ўсіх мусіць быць адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці любой дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?