У Ю-Тубе змешчана відэа, знятае на адным з дыпламатычных прыёмаў у Мінску. Відэа, імаверна, было знятае схаванай камерай. Магчыма, мабільным тэлефонам, які вісеў на шыі ў аднаго з суразмоўцаў. На ім доўгачасовы намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур адбіваецца ад наскокаў іншых гасцей, людзей рознага сацыяльнага статусу.

«Ты жывеш не па сродках», — заявіў ён прадпрымальніку, які апынуўся на мяжы банкруцтва.

Адзначым, што відэа знятае ў парушэнне правілаў паводзінаў на дыпламатычных прыёмах.

Малады хамаваты чалавек за Турам — журналіст АНТ Аляксандр Мацяc, маладая жанчына — жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава Дар’я Корсак. Жанчына за ёй — жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?