«Абмежавальныя меры ў дачынньні да Мінска мы лічым контрпрадуктыўнымі. Пра гэта ЕС вядома»,— заявіў у інтэрв’ю агенцтву Інтэрфакс пастаянны прадстаўнік Расіі пры ЕС Уладзімір Чыжоў.
Паводле яго, беларуская тэма будзе згаданая падчас саміту Расія — ЕС, які пройдзе 9–10 чэрвеня ў Ніжнім Ноўгарадзе.
«Мы лічым, што трэба дзейнічаць метадамі ўключэння, а не ізаляцыі», — сказаў расійскі дыпламат. Ён падкрэсліў, што гаворка аб
Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія ніколі не займала пазіцыі, аналягічнай пазіцыі ЕС, па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, Расія толькі заклікала выконваць міжнародныя абавязацельствы, і не вяла размоваў аб санкцыях.
0
0
0
0
0
0