На сённяшні момант сабрана траціна агульнай сумы ў 220 тыс. даляраў.
***
Я мама Седышова Фёдара. Майму сыну 1 год і 10 месяцаў. Гэта нашае адзінае і любімае дзіця. Калі нарадзіўся Фядзюша, мы былі шчаслівыя, нягледзячы на праблемы са здароўем. Калі Фёдару споўнілася 10 месяцаў, яму паставілі страшны дыягназ: мукаполісахарыдоз 1 тыпу (сіндром Гурлер).
Гэта рэдкае генетычнае захворванне, якое паражае ўвесь арганізм (сэрца, печань, зрок, слых, суставы, інтэлект, дзіця перастае размаўляць). Дзеці дажываюць максімум да 6 гадоў.
Цяпер наш Фядзюша расце як звычайнае дзіця, ён любіць гарэзіць, як усе хлопчыкі, радуецца, калі дадому прыходзяць тата альбо бабуля, любіць усіх коцікаў і сабачак. Але хвароба не стаіць на месцы. Яму хутка 2 гады — узрост, калі хвароба пачне прагрэсаваць.
Яму неабходна да 2 гадоў зрабіць трансплантацыю касцявога мозгу. Гэтая аперацыя выратуе жыццё майму сыну і зробіць яго звычайным здаровым хлопчыкам.
Мы звярталіся ў ізраільскую клініку, якая займаецца трансплантацыяй касцявога мозгу. Яны згодныя нам дапамагчы.
Прыблізны кошт аперацыі — ад 220 000 даляраў. Гэта вялізная сума, але ў нас іншага выйсця няма.Дзякуй усім, хто адгукнецца.
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле ААТ «АСБ Беларусбанк»
№ 426 г. Гродна, вул. Ажэшкі, 4; УНП 500238502, МФО 152101199.
Беларускія рублі — транзітны рахунак
№ 3819382106008 на дабрачынны рахунак
№ 000024 у філіяле № 426.
Даляры ЗША — транзітны рахунак
№ 3819382109656 на дабрачынны рахунак
№ 000169 у філіяле № 426.
Прызначэнне плацяжу: Для залічэння на дабрачынны рахунак на імя Седышова Аляксандра Віктаравіча для лячэння сына Седышова Фёдара.
WebMoney
Беларускія рублі В225423813092
Еўра Е142568530913
Расійскія рублі R168955972855
Даляры ЗША Z193565010603.