Апошні званок для навучэнцаў ІХ і ХІ класаў прагучаў у сталіцы 30 мая.

Традыцыйныя ўрачыстыя лінейкі адбыліся ў Беларусі для 94 тыс. 376 навучэнцаў ІХ класаў і 75 тыс. 603 вучняў ХІ класаў.

Пасля мерапрыемстваў у школах, у Мінску большасць выпускнікоў адправілася на шпацыр у гарадскія паркі. Звычайна выпускнікамі наведваюцца атракцыёны парка Горкага і Чалюскінцаў. Продаж алкаголю ў гэты час строга абмежаваны. Зазвычай пасля шпацыру па праспектах і парках сталіцы, былыя школьнікі адпраўляюцца святкаваць сканчэнне школы ў больш нефармальных і «дарослых» абставінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?