Прадстаўнікі Apple гатовыя паўстаць перад кангрэсам ЗША на слуханнях адносна «сачэння», што ажыццяўляецца iPhone за іх уладальнікамі, якія мае намер правесці амерыканскі сенат.

«Я лічу, што Apple зможа адказаць на пытанні, якія з’явіліся ў сената, — заявіў кіраўнік кампаніі Стыў Джобс у інтэрв’ю The Wall Street Journal. — Яны папрасілі нас з’явіцца на слуханні, і мы паважаем гэты запыт, зразумела».

Скандал вакол «шпіёнства» папулярных ва ўсім свеце прылад Apple разгарэўся на мінулым тыдні, калі ў СМІ з’явіліся паведамленні, што смартфоны і планшэтнікі кампаніі сочаць за сваімі ўладальнікамі і захоўваюць дадзеныя аб іх перасоўваннях як мінімум на працягу года. Пазней стала вядома аб тым, што аналагічныя функцыі маюць гаджэты, якія працуюць на АС Android.

Раней на гэтым тыдні сенатар Ал Франку заявіў аб тым, што мае намер склікаць слуханні ў верхняй палаце Кангрэса на тэму «сачэння», якую вядуць гаджэты Apple і Google за сваімі ўладальнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?