Апошнія рашэнні Нацбанка і ўрада Беларусі ў частцы курсаўтварэння не вырашаць праблем з дэфіцытам наяўнай валюты. Такое меркаванне БелаПАН выказалі эксперты фінансавага рынку.

Нацбанк прыняў рашэнне аб зняцці з 19 красавіка абмежаванняў па фарміраванні курсу беларускага рубля пры ажыццяўленні здзелак куплі і продажу замежнай валюты паміж банкамі і суб’ектамі гаспадарання. Акрамя таго, разглядаецца пытанне аб увядзенні дадатковай сесіі на валютна-фондавай біржы, дзе плануецца сфарміраваць рыначны курс рубля на аснове попыту і прапановы. Чакаецца, што потым на ўсіх сегментах рынку будзе ўстаноўлены адзіны абменны курс рубля. Аднак тэрміны не называюцца.

Былы кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч лічыць гэтыя рашэнні палавінчатымі. «Гэта крокі ў правільным напрамку. Сёння бізнес сутыкнуўся з дэфіцытам валюты, што адбіваецца на яго фукнцыянаванні. Цяпер у яго з’явіцца магчымасць купіць валюту хаця б па дэвальваваным курсе», — сказаў ён.

Разам з тым Багданкевіч не разумее,

чаму ўлады не пайшлі ўжо цяпер на ўстанаўленне адзінага курсу на ўсіх сегментах рынку.

«Незразумела, навошта ісці на два курсы — афіцыйны і рыначны, калі ў нас ужо ёсць негатыўны вопыт існавання множнасці курсаў, што выражалася ў росце карупцыі, махінацыях. Трэба было цяпер дэвальвіраваць рубель і ўстанавіць адзіны курс для эканомікі і насельніцтва. Падобна на тое, што на ўнутраным рынку ў абменных пунктах валюты не з’явіцца», — лічыць экс-кіраўнік Нацбанка.

Фінансавы аналітык Сяргей Чалы адзначае, што множнасць валютных курсаў без абмежаванняў у той ці іншай форме на рынку наяўнай валюты не ліквідуе дэфіцыт валюты для насельніцтва: «Так ці інакш трэба штосьці прыдумваць. Н

апрыклад, не даваць больш за 100 долараў у адны рукі або яшчэ штосьці. А так сітуацыя не зменіцца».

Паводле яго прагнозаў, рынак наяўнай валюты застанецца ў ранейшым стане.

«Для насельніцтва будзе афіцыйны курс, па якім валюту не купіць, і чорны рынак, курс на якім будзе прыкладна ідэнтычны курсу на міжбанку з папраўкай на рызыкаванасць аперацый», — адзначыў эксперт.

На нарадзе 15 красавіка Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што нельга адрэгуляваць складаныя працэсы, напрыклад, толькі дэвальвацыяй рубля. «Вось дэвальвіравалі рубель, і ўсё будзе нармальна. Камусьці будзе нармальна, а камусьці і не вельмі. Дапусцім, сёння мы танней прадаем валюту для закупкі лекаў, для аплаты прыроднага газу і іншых жыццёва неабходных тавараў. Давайце дэвальвіруем. Якая заўтра будзе цана ўсяго гэтага?» — задаўся пытаннем кіраўнік дзяржавы.

Прадстаўнікі МВФ заяўляюць, што Беларусі неабходна «некаторая гнуткасць абменнага курсу». Пры гэтым яны заклікаюць Нацбанк уніфікаваць курс, адзначаючы,

што множнасць абменных курсаў можа прывесці да сур’ёзных праблем у эканоміцы.

У канцы сакавіка Нацбанк рэкамендаваў ажыццяўляць здзелкі куплі-продажу замежнай валюты паміж банкамі і суб’ектамі гаспадарання па курсе, які адхіляецца ад афіцыйнага не больш чым на 10%. Дагэтуль банкам было дазволена ўстанаўліваць абменны курс для юрасоб з адхіленнем не больш чым на 2% ад курсу, устаноўленага Нацбанкам. Аднак пашырэнне калідора на пазабіржавым рынку дагэтуль не прывяло да яго ажыўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?