Зьміцер Дашкевіч, якога тыдзень таму перавялі ў калёнію ўзмоцненага рэжыму ў Шклове, прыслаў чарговы ліст:
«Вось я і прыехаў на сваё новае месца жыхарства. Праўда, трохі раней, чым думаў. Так запарыўся гэтым этапам, што ўжо ледзь трымаю асадку, каб адпісаць некалькі лістоў. Ды яшчэ ноч не адпачываў, а ў каранціне нельга да 21-й гадзіны класьціся на ложак. Ну, будзьма неяк мацавацца.
Абстановачка навокал мне нагадвае нейкі санаторый. Толькі ўсе навокал лысыя, пракураныя, бяззубыя і ў клонаўскай чорнай робе. А так ніякай розьніцы – пафарбаваныя дрэўцы, падстрыжаныя кусьцікі, страявыя паходы ў сталоўку».
0
0
0
0
0
0