У першапачатковым спісе загіблых ад тэракта ў мінскім метро з’явіліся дзве памылкі. У ім значылася прозвішча Вольгі Салаўёвай.

Вось што сама дзяўчына напісала на сваёй старонцы Вконтакте: «Прывітанне з таго света! Даведалася, што загінула 11 красавіка, то бок учора, загінула пры выбуху ў метро.

Мая сям’я атрымала больш за 40 званкоў са спачуваннямі. Мама званіла на гарачую лінію ў КДБ, адразу пасля афіцыйнага апублікавання спісаў загіблых. Там з ёй размаўляць не сталі, кідалі слухаўку. Дык скажыце, як афіцыйныя структуры не паведамілі маім бацькам пра маю смерць за цэлую ноч?
Як жа падалі ў спісы без апазнання».

Пазней стала вядома, што жывая і Карына Андруковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?