«Каб пазбегнуць канфліктных сітуацый просім у гэтыя дні праявіць павышаную увагу як да ўласных рэчаў, так і да бясхозных, а таксама просім устрымацца ад паездак з буйнагабарытнымі рэчамі без крайняй неабходнасці», — гаворыцца ў звароце да грамадзян гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў Мінска.

У мінскім УУС адзначылі, што ў сувязі з тэрактам сталічная міліцыя пераведзена на ўзмоцнены рэжым службы. Міліцыянты звярнуліся да грамадзян з просьбай дапамагчы ў расследаванні.

«Любыя вашыя фота, відэаматэрыялы, дэталі здарэння або іншая следча значная інфармацыя можа дапамагчы ў раскрыцці дадзенага злачынства», — гаворыцца ў звароце.

Выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску адбыўся ўвечары, калі ў метро было шмат народу. Паводле апошніх дадзеных, загінулі 12 чалавек, 149 паранены, з іх 22 знаходзяцца ў цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?